top of page

.1. З якім надвор’ем, музыкай, колерам асацыіруецца ваш настрой пасля знаёмства з творам «Дзіўная»?
Як вы думаеце чаму?

2. Пра што прымушае задумацца гэта апавяданне?
Як вы мяркуеце, ці аднолькава чытачамі ўспрымаўся тэкст у 1920-я гады і сёння?

3. Адшукайце ў творы мастацкія азначэнні, якія характарызуюць Шумаву.
Складзіце кароткае апісанне яе асобы.

4. Як апавядальнік ставіцца да ідэй, якія прапагандуе Шумава сярод жанчын?
Якім чынам сёння ў грамадскай свядомасці адгукаецца прапаганда вобраза жанчыны, «вольнай ад іржавых пут»?
Які сацыяльны інстытут разбураецца такім чынам?

5. Чыімі вачамі аўтар глядзіць на Шумаву?
Што вы можаце сказаць пра гэтага героя?
Ці асуджае ён галоўную гераіню?

6. Напішыце водгук на апавяданне.
Раскрыйце ў водгуку наступныя пункты:
1) апісанне твора (назва, аўтар, год выдання);
2) агульнае ўражанне ад тэксту;
3) тэма апавядання;
4) асабістыя адносіны да герояў і падзей з тлумачэннямі;
5) самы запамінальны момант;
6) параўнанне з іншымі творамі;
7) значэнне тэксту для грамадства.7. Прыдумайце лагічны эпілог да твора.
Абмяркуйце ў класе, выберыце самы верагодны варыянт.8. Выканайце заданне «Хвіліна маўлення» па творчасці Міхася Зарэцкага.

Без названия.jpg
bottom of page