top of page

«Як пісьменнік рамантычнага напрамку, Міхась Зарэцкі шмат увагі надаваў барацьбе пачуццяў, эмоцыям. Рэвалюцыя ва ўяўленні маладнякоўцаў, з якімі аўтар пачынаў шлях у літаратуру, — гэта шторм, здаровае паветра, вецер, навальніца, што адбываецца ў грамадскай свядомасці. Гэта «бура», натуральна, адбівалася і на сямейным, інтымным жыцці.».

Мiхась Зарэцкi

boocover.jpg аннананна.jpg
Зарэцкі-Міхась-1.jpg

Апавяданне «Дзіўная» напісана ў 1920-я гады і прысвечана праблемам папулярнага на той час руху пазбаўлення жанок ад «іржавых пут сям’і», калі прапагандавалася адкрыццё дзіцячых дамоў, каб малыя змаглі стаць «новымі людзьмі» без «шкоднай» прывязанасці да бацькоў, а іх матулі — цалкам прысвяціць сябе працы.
У выніку самаразбуральнай дзейнасці галоўная гераіня апавядання Шумава аказваецца, як яна кажа, «без лішніх прывязанасцей» — гэта значыць пазбаўленай кахання Блонскага і любові ўласнага дзіцяці. Жыццё ў грамадскіх клопатах, у новых планах і пастаўленых партыяй задачах не здольна замяніць у ёй жанчыну на «маленькі шрубчык», а самі гэтыя планы і задачы выглядаюць злачыннымі.
Прапагандысцкая дзейнасць Шумавай у жанаддзеле накіравана на адчужэнне дзяцей ад маці. І ў гэтай працы паступова, як шкодная праява «старога», у яе душы выпальваецца чалавечнасць. Празаік усё называе сваімі імёнамі ў рытарычных пытаннях — праз разважанні Блонскага аб Шумавай: «Што ж гэта, нарэшце? Фанатызм, вар’яцтва?

Яму ўспомніўся беленькі свежы тварык дзіцёнка, які з нецярплівасцю вырываўся з матчыных абдымкаў - незнаёмых, непатрэбных. І поплеч - другі твар, поўны вострай мукі, матчынай тугі.

Успомнілася і тое, што было даўней у першы вечар іхняга збліжэння. Успомніўся той дзівосны настрой яе, тыя незразумелыя слёзы.

«Дзіўная яна... Усё-такі дзіўная».

pic55779.jpg а'а''а'а''а'.jpg
yRJXWa7B0ys pfh'wrb.jpg

Міхась Зарэцкі адносіцца да ліку той вялікай плеяды беларускіх пісьменнікаў, чыя творчасць доўгія гады знаходзілася пад забаронай або папросту замоўчвалася. З выразна крытычных пазіцый пісьменнік ацэньвае лявацкія захапленні, нігілістычныя погляды на сям'ю, шлюб, што набылі шырокае распаўсюджанне ў першыя паслякастрычніцкія гады сярод інтэлігенцыі («Дзіўная»). Прычым, М. Зарэцкі не зводзіць сэнс апавядання да спрошчанага выкрыцця гераіні. Ён нават спачувае Шумавай (прозвішча галоўнай гераіні апавядання «Дзіўная»), бо паводле прыроднай існасці яна чалавек неблагі, сардэчны, мяккі. Вытруціць са свайго сэрца пачуцці мацярынскай прывязанасці да роднага сына Шумавай не ўдалося, і гэта пакідае надзею, што яна зразумее памылковасць уласных поглядаў. Вера ў духоўныя магчымасці чалавека складае істотны момант пісьменніцкай гуманістычнай канцэпцыі.

bottom of page