top of page

Нарадзіўся 20 лістапада 1901 года ў вёсцы Высокі Гарадзец Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Талачынскі раёнВіцебская вобласць) у сям'і вясковага дзяка Яўхіма Ануфрыевіча і Пелагеі Лявонцеўны. Міхась быў другім дзіцём пасля Івана, услед за ім нарадзіліся Мікалай і Ліза. Бацькі адыгралі вялікую ролю ў фармаванні эстэтычных густаў будучага пісьменніка. Бацька любіў музыку і спевы, кіраваў царкоўным хорам, сам спрабаваў пісаць музыку. Артыстычным талентам валодала і маці. Яна таксама любіла спяваць, вызначалася працавітасцю і глыбокай душэўнасцю. Ужо ў дзяцінстве Міхась умеў іграць на многіх музычных інструментах.

Дзяцінства прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам (цяпер частка Шклова) — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 годзе праз рэвалюцыйныя падзеі пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. Пасля вяртання ў родную вёску працаваў царкоўным вартаўніком.

З лютага 1919 настаўнічаў у пачатковай школе на Магілёўшчыне, потым прызначаны загадчыкам Шклоўскага валаснога аддзела народнай асветы. У 1920 годзе ўдзельнічаў у II Усерасійскім з'ездзе саюза Работнікаў Асветы, быў абраны кандыдатам у сябры ЦК гэтага саюза.

У 19201927 гадах палітпрацаўнік Чырвонай Арміі. Публікавацца пачаў у 1922 годзе. З 1924 года сябра літаратурнага аб'яднання «Маладняк», уваходзіў у Цэнтральнае Бюро арганізацыі. У 1926—1927 гадах рэдагаваў часопіс «Маладняк». У 1927 годзе стаў адным з ініцыятараў утварэння новага літаб'яднання «Полымя». Выхад з «Маладняка» сведчыў пра значныя ўнутраныя зрухі ў светаадчуванні пісьменніка, пра пэўныя змены яго мастацкай, эстэтычнай арыентацыі.

У жніўні — кастрычніку 1927 года ў складзе дэлегацыі беларускіх літаратараў наведаў ЛатвіюЧэхаславакіюГерманіюФранцыю. У наступным годзе ў складзе беларускай пісьменніцкай дэлегацыі, куды ўваходзілі Янка КупалаЯкуб КоласМіхась Чарот, ён наведаў Харкаў і прысутнічаў на ўрачыстасцях, прысвечаных памяці Тараса Шаўчэнкі.

Адзін з ініцыятараў тэатральнай дыскусіі ў лістападзе 1928 года (артыкулы «Два экзамены (Да пытання аб тэатральнай крытыцы)», «Чым пагражае нам Белдзяржкіно? (Да крытыкі тэматычнага плана). Выступленні Міхася Зарэцкага ў друку былі расцэненыя як праявы нацыянал-дэмакратызму. Разам з Андрэем Александровічам і Алесем Дударом ён заявіў пра выхад з БДУ (публікацыя ў «Савецкай Беларусі» 4 снежня 1928). У 1929 годзе выключаны з ВКП(б). Сябра СП БССР (з 1934). Да лістапада 1936 года працаваў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва БелАН.

Арыштаваны 3 лістапада 1936 года ў Менску па адрасе: вуліца Абутковая, д. 23, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28 кастрычніка 1937 года як «актыўны член нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 7 снежня 1957 года. Асабовая справа К. № 11069-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

zarecki.jpg

!Не расстраляная паэзія!

bottom of page