top of page

Драматызм лёсу Шумавай

Апавяданне «Дзіўная» напісана ў 1920-я гады і прысвечана праблемам папулярнага на той час руху пазбаўлення жанок ад «іржавых пут сям’і», калі прапагандавалася адкрыццё дзіцячых дамоў, каб малыя змаглі стаць «новымі людзьмі» без «шкоднай» прывязанасці да бацькоў, а іх матулі — цалкам прысвяціць сябе працы.

У выніку самаразбуральнай дзейнасці галоўная гераіня апавядання Шумава аказваецца, як яна кажа, «без лішніх прывязанасцей» — гэта значыць пазбаўленай кахання Блонскага і любові ўласнага дзіцяці. Жыццё ў грамадскіх клопатах, у новых планах і пастаўленых партыяй задачах не здольна замяніць у ёй жанчыну на «маленькі шрубчык», а самі гэтыя планы і задачы выглядаюць злачыннымі.

Прапагандысцкая дзейнасць Шумавай у жанаддзеле накіравана на адчужэнне дзяцей ад маці. І ў гэтай працы паступова, як шкодная праява «старога», у яе душы выпальваецца чалавечнасць. Празаік усё называе сваімі імёнамі ў рытарычных пытаннях — праз разважанні Блонскага аб Шумавай: «Што ж гэта, нарэшце? Фанатызм, вар’яцтва?»


 

!Вобраз дзетдома прароча звязаны з лёсам сям’і Зарэцкага. Пасля арышту, каб адвесці небяспеку ад жонкі Марыі, ён узяў неіснуючую віну на сябе. І ўсё ж Марыя Іванаўна была асуджана — у выніку сын пісьменніка Слава і дачка Радаміра апынуліся на некалькі гадоў у дзіцячым прытулку.!

sb_melezh_3.jpg
qk4Bh4xDmG8анананан.jpg
bottom of page